Зараз цэнтр барацьбы з сусветным імперскім злом знаходзіцца менавіта тут - ва Украіне! Менавіта таму мы дапамагаем перамагчы расею на ўкраінскім фронце. Мы паслабім яе так, што ў яе не будзе магчымасці падтрымліваць рэжым Лукашэнкі ў Беларусі! І тады мы выб'ем трон, які даўно хістаецца, з-пад састарэлага дыктатара!
Мы - новая кагорта беларусаў, якія змагаюцца за сваю нацыю і за ганаровае імя нашчадкаў полацкіх дружыннікаў, рыцараў Вялікага Княства Літоўскага, ваяроў Каліноўскага, нашчадкаў БНР.
Сэрцы ўсіх нашых людзей больш за усё прагнуць перамогі над акупантамі ды іх прыхваснямі ў Беларусі.